У Гомелі затрыманыя арганізатары Народнага сходу Уладзімір Кацора, Васіль Палякоў і праваабаронца Леанід Судаленка. Затрыманне, якім кіраваў маёр Алейнік, адбылося непадалёк ад запланаванага месца збору -- пляцоўкі ля ДК "Віпра". Іх даставілі ў Цэнтральны РУУС у суправаджэнні двух аўтамабіляў з амапаўцамі.

Таксама ў горадзе затрыманы кіраўнік абларганізацыі партыі "Справядлівы свет" Уладзімір Сякерка. Міліцыянты спынілі аўтамабіль, у якім перавозілася гукаўзмацняльная апаратура для Народнага сходу, на падставе таго, што нібыта машына скрадзеная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?