Каля 13-й гадзіны ў слонімскі парк пачалі збірацца людзі на Народны сход. Але перад пачаткам сходу гарадскі парк атачылі людзі ў цывільным -- супрацоўнікі міліцыі і КДБ. Большасць з іх былі ў чорных куртках і з парасонамі.

Сход адкрыў кіраўнік слонімскай суполкі БХД Іван Бедка. Як толькі ён пачаў выступленне, усе асобы ў цывільным пачалі падыходзіць да ўдзельнікаў, а потым спынілі выступленне, матывуючы гэта тым, што сход у парку райвыканкамам не дазволены. Пасля спрэчак людзей у цывільным і тых, хто сабраўся на Народны сход, акцыя была спынена, а Івана Бедку затрымалі і прывязлі ў РАУС.

Дарэчы, у гэты дзень па ўсім горадзе на прадпрыемствах і арганізацыях зрабілі працоўную суботу, а ў цэнтры горада правялі асенні кірмаш, хаця ў ранейшыя гады ён праводзіўся ў канцы кастрычніка. Журналістам, якія там працавалі, не дазвалялі фатаграфаваць і выводзілі з тэрыторыі парку.

У 15.15 стала вядома, што Іван Бедка адпушчаны з РУУС пасля складання пратаколу аб парашэнні правапарадку.

Таксама з'вілася інфармацыя, што з Карэліцкага РУУС пасля трохгадзіннага затрымання адпушчаны знакаміты хірург Іван Шэга.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?