На месцы правядзення Народнага схода гарадскія ўлады зладзілі кірмаш з песнямі, пляскамі, з таннай гарэлкай і лозунгамі пра чарку і шкварку. На акрэслены “пятачок” за гандлёвымі кропкамі сцягнулася недзе 50 чалавек. Побач з імі знаходзіліся галоўны ідэолаг Аляксанд Маркачоў, намеснік начальніка УУС Сяргей Малішэўскі, маёр Андрэй Малахаў ды процьма таямнічых людзей у цывільным. Удзельнікаў схода здымалі на некалькі камер, у тым ліку аператар тэлеканала “Лад” і падпалкоўнік міліцыі Савіцкі.

Прыкладна на пятай хвіліне схода сябра аргкамітэта Віктар Бузінаеў

пачаў зачытваць петыцыю. У гэты ж момант яго схапілі супрацоўнікі міліцыі і зацягнулі ў мікрааўтобус.
Кіраваў “аперацыяй” Сяргей Малішэўскі, які быў апрануты ў цывільнае. Тым не менш людзі не разыходзіліся, працягвалі стаяць на пляцоўцы ля гандлёвага цэнта “Вэстар”.

Недзе праз 15 хвілін

пасля затрымання Бузінаева, людзі пайшлі ў аддзяленне міліцыі.
Увесь гэты час за імі ішоў падпалкоўнік Савіцкі (таксама ў цывільным) і фіксаваў усё на відэакамеру. Бабруйчане пачалі абурацца, патрабавалі, каб мужчына пакінуў іх у спакоі, папярэджвалі, што напішуць на яго заяву ў міліцыю. Падыйшоўшы да аддзялення ўдзельнікі схода даведаліся, што Віктара Бузінаева адпусцілі.

-Спачатку

міліцыянт Сяргей Прохараў хацеў скласці пратакол, нават “шапку” напісаў, - распавядае Віктар Бузінаеў, - Але потым прыйшоў маёр Малахаў і вывеў мяне на вуліцу.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?