Каля 130 чалавек сабралася ў двары па вуліцы Багдана Хмяльніцкага ў Віцебску на Народны сход. Ніхто з чыноўнікаў перад грамадой так і не з’явіўся. Затое ваколіцы кішма кішэлі супрацоўнікамі сілавых структураў у цывільным. Шматлікія аператары міліцыі і КДБ здымалі ўсё, што адбываецца. Аднак людзей не чапалі — нават тады, калі гурт некалькі разоў голасна выгукнуў «Жыве Беларусь!».

Падчас сходу людзі выказваліся пра набалелае.

За рэзалюцыю, прынятую Народным сходам, яго ўдзельнікі прагаласавалі адзінадушна.

Удзельнікі сходу падтрымалі ўключэнне ў рэзалюцыю не толькі эканамічных, але і палітычных патрабаванняў: вызваленне палітвязняў, адстаўка ўрада.

Ад імя грамады сход упаўнаважыў дамагацца ад уладаў выканання народных патрабаванняў Ірыну Яскевіч, Таццяну Севярынец, Валера Спаткаева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?