Віктару Івашкевічу прысвячаецца
Першы дождж. Я не іду на акцыю.
Подых восені і поўня над горадам…
Першы раз я не іду на акцыю —
Не стучыць мне сэрца цяжкім молатам.
Хай не нервуюцца менты, адпачываюць хай,
Бо зальюць дажджы сумленне людскае
І патонуць сотні воўчых зграй:
Той, каго цкуюць і хто цкуе.
Першы раз я не іду на акцыю…
Хай ляжыць на нарах нехта покатам…
Перамогу злую ў лясах кую —
Брытвай па вачах, луной над горадам.
0
0
0
0
0
0