паведаміў начальнік аддзела энергетыкі Мінгарвыканкама Анатоль Лаўнічук.

Як адзначыў Анатоль Лаўнічук, праект рашэння гарвыканкама прадугледжвае ўключэнне ацяплення ў дзіцячых дашкольных установах, школах, дзіцячых дамах, школах-інтэрнатах, дзіцячых гарадках, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх установах, установах сацыяльнага забеспячэння 12 кастрычніка (серада).

«Мяркую, што адпаведнае рашэнне будзе зацверджана ў найбліжэйшы час», — сказаў ён.

Ён таксама нагадаў, што паводле правілаў, калі сярэдняя тэмпература паветра на вуліцы цягам пяці дзён ніжэйшая за 10 градусаў, да цяпла падключаюцца спажыўцы 1-й катэгорыі — школы, дзіцячыя сады, бальніцы, паліклінікі і іншыя сацыяльныя ўстановы.

Спажыўцам 2-й катэгорыі (жылфонд, інтэрнаты, гасцініцы) цяпло падаецца,

калі сярэдняя тэмпература вонкавага паветра на працягу пяці дзён не перавышае 8 градусаў.

Зараз жыллёвыя службы горада — у чаканні рашэння аб пачатку падачы цяпла. Пашпарты гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд атрыманы на ўвесь жылы фонд, які знаходзіцца на балансе ЖРЭА. Цяпло падаецца ў дамы паэтапна — па 20% дамоў у дзень.

Працэс расцягваецца прыкладна на тыдзень, бо пастаўшчыкі цяпла («Мінсккамунцепласетка» і «Мінскія цеплавыя сеткі») не ў стане адначасова ўкінуць ў сетку вялікі аб’ём вады.

Пасля ўключэння цяпла сістэмы ацяплення адрэгулююць. На гэта пойдзе яшчэ прыкладна два тыдні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?