6 верасня 2011 года ў цэнтры Брэста была знішчаная алея трохгадовых ліп. Праз месяц стала вядома, што зрабіў гэта
26-гадовы раней неаднаразова судзімы жыхар абласнога цэнтра. Напярэдадні вечарам разам з жонкай ён адпачываў у гульнявым клубе «Партал». Пасварыліся, мужчына а 3-й ночы выйшаў на вуліцу і, па яго словам «даў волю эмоцыям». Эмацыйны ўсплёск абыдзецца яму нятанна — шкоду ацанілі больш чым у 3,8 мільёнаў рублёў. Акрамя таго, заведзена крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства» (арт. 339 КК).
Як жа адшукалі хулігана? У міліцыі патлумачылі, што ў дадзеным выпадку дапамагла сістэма відэанагляду, усталяваная на гэтым участку вуліцы.