Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Пасланне аб перспектывах развіцця сістэмы агульных судоў Беларусі. Адпаведны ўказ нумар 454 "Аб мерах па ўдасканаленні дзейнасці агульных судоў Рэспублікі Беларусь" кіраўнік дзяржавы падпісаў 10 кастрычніка.

Указ прыняты ў мэтах выканання задач, пастаўленых Прэзідэнтам 3 чэрвеня 2011 года ў ходзе нарады па пытаннях удасканалення дзейнасці агульных судоў.

У Пасланні змяшчаюцца даручэнні кіраўніка дзяржавы па найважнейшых кірунках удасканалення дзейнасці агульных судоў.

У прыватнасці, для забеспячэння далейшага павышэння якасці, аператыўнасці і даступнасці правасуддзя

прадугледжваецца ў перспектыве разгледзець пытанне аб стварэнні спецыялізаваных судоў, увесці з цягам часу элементы апеляцыі ў крымінальны працэс
з далейшым пашырэннем іх прымянення ў крымінальным і грамадзянскім працэсах. Таксама прадугледжваецца пашырэнне праварастлумачальнай работы судоў і практыкі разгляду спраў у выязных судовых пасяджэннях.

Для прыняцця неабходных мер па аптымізацыі судовай нагрузкі і ўдасканаленні працэдуры судаводства кіраўнік дзяржавы лічыць неабходным разгледзець пытанне аб увядзенні альтэрнатыўнай падведамаснасці па шэрагу катэгорый аб адміністрацыйных правапарушэннях, вывучыць

неабходнасць увядзення інстытута папярэдняга судовага пасяджэння па крымінальных справах, пагаджальнага працэсу.

Акрамя таго,

прапануецца разгледзець пытанне аб магчымасці ўвядзення інстытута прысяжных засядацеляў, забяспечыць паэтапнае ўкараненне ў 2012-2013 гадах сродкаў аўдыя-, відэазапісу ў дзейнасці судоў па ажыццяўленні правасуддзя,
дэбюракратызаваць работу судоў, у тым ліку шляхам скарачэння колькасці справаздачнай інфармацыі,
перадаць органам ЗАГС паўнамоцтва па скасаванню шлюбу па ўзаемнай згодзе мужа і жонкі, якія не маюць непаўналетніх дзяцей і спрэчкі аб маёмасці.

У мэтах аптымізацыі крымінальнай адказнасці, сістэмы мер і практыкі назначэння пакаранняў

Лукашэнка лічыць неабходным больш шырока выкарыстоўваць магчымасці па спыненні крымінальных справаў на стадыі папярэдняга расследавання з вызваленнем вінаватых ад крымінальнай адказнасці ў сувязі з актыўным раскаяннем, прымірэннем з пацярпелым і па іншых падставах. Прадугледжаваецца таксама разгледзець пытанне аб магчымасці выключэння з санкцый шэрага артыкулаў КК і КоАП ніжняй граніцы пакарання і віду адміністрацыйнага спагнання, прымаць неабходныя меры па далейшым скарачэнні асуджаных да пазбаўлення волі пры наяўнасці ў санкцыях артыкулаў КК іншых, больш мяккіх відаў пакарання.

Для выключэння фактаў неабгрунтванага асуджэння і прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці прадугледжваецца павысіць якасць папярэдняга расследавання, забяспечыць якаснае падтрыманне дзяржаўнага абвінавачання і шэраг іншых мер.

Акрамя таго, ў мэтах паляпшэння выканання судовых пастаноў і іншых выканаўчых дакументаў

прэзідэнт лічыць неабходным у перспектыве надзяліць старшынь судоў правам прымаць меры адміністрацыйнага ўздзеяння (аж да адміністрацыйнага арышту) да даўжнікоў, якія ўхіляюцца да выплаты спагнаных з іх сум,
забяспечыць доступ суддзяў і судовых выканаўцаў да неабходных для работы баз даных МУС, арганізацый па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю, іншых дзяржаўных арганізацый.

Таксама прадугледжваецца прапрацаваць пытанне аб мэтазгоднасці стварэння адзінай службы судовых выканаўцаў агульных і гаспадарчых судоў.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы лічыць неабходным узмацніць кадравы патэнцыял судоў, у тым ліку прадугледзець меры па павышэнню прэстыжу судзейскай прафесіі, павысіць якасць перападрыхтоўкі суддзяў і кіраўнікоў судоў, адмяніць працэдуру ўзгаднення кандыдатур на пасады суддзяў з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, вывучыць пытанне аб мэтазгоднасці стварэння ў перспектыве Акадэміі юстыцыі.

У адпаведнасці з указам Вярхоўны суд сумесна з Вышэйшым гаспадарчым судом, Саветам Міністраў Беларусі, Генеральнай пракуратурай павінен ў месячны тэрмін распрацаваць і зацвердзіць план мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў Паслання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?