Падчас дабрачыннага прадстаўлення японскага тэатра ў Гомелі.
Народны тэатр "Мандзюсяка" з японскага горада Хірасіма паказаў некалькі дабрачынных імпрэзаў на Гомельшчыне.
У калектыва тэатра даўнія сяброўскія сувязі з Гомельшчынай. Упершыню калектыў тэатра "Мандзюсяка" прыехаў з далёкай Японіі ў 1999 годзе, каб даць дабрачынныя канцэрты для жыхароў пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы раёнаў.
Падчас цяперашняга візіту тэатр "Мандзюсяка" даў некалькі канцэртаў у Брагінскім раёне і Гомелі.