11.10.2011 / 12:05

Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС 7

2 лютага ў спіс — самы шырокі — трапілі 156 чыноўнікаў. Унесены ў яго Міхаіл Пішчулёнак (№31), як высветлілася, памёр

1. Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч, прэзідэнт.

2. Нявыглас Генадзь Мікалаевіч, былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта (цяпер — старшыня Беларускай федэрацыі футбола).

3. Пяткевіч Наталля Уладзіміраўна, былы першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта (цяпер — у кадравым рэзерве).

4. Рубінаў Анатоль Мікалаевіч, былы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта па пытаннях СМІ і ідэалогіі (цяпер — старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу).

5. Праляскоўскі Алег Вітольдавіч, міністр інфармацыі.

6. Радзькоў Аляксандр Міхайлавіч, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

7. Русакевіч Уладзімір Васільевіч, былы міністр інфармацыі.

8. Галаванаў Віктар Рыгоравіч, міністр юстыцыі.

9. Зімоўскі Аляксандр Леанідавіч, былы кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі.

10. Канаплёў Уладзімір Мікалаевіч, былы старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (цяпер — старшыня Беларускай федэрацыі гандбола).

11. Чаргінец Мікалай Іванавіч, былы старшыня камісіі па міжнародных справах Савета Рэспублікі.

12. Касцян Сяргей Іванавіч, былы старшыня камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў.

13. Орда Міхаіл Сяргеевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў, былы кіраўнік Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (БРСМ).

14. Лазавік Мікалай Іванавіч, сакратар ЦВК.

15. Міклашэвіч Пётр Пятровіч, былы генеральны пракурор (цяпер — старшыня Канстытуцыйнага суда).

16. Сліжэўскі Алег Леанідавіч, член ЦВК.

17. Харытон Аляксандр, кансультант упраўлення грамадскіх арганізацый, палітычных партый і няўрадавых арганізацый Міністэрства юстыцыі.

18. Смірноў Яўген Аляксандравіч, першы намеснік старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда (цяпер — старшыня камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Савета Рэспублікі).

19. Равуцкая Надзея Залаўна, суддзя суда Маскоўскага раёна Мінска.

20. Трубнікаў Мікалай Аляксеевіч, суддзя суда Партызанскага раёна Мінска.

21. Купрыянаў Мікалай Міхайлавіч, намеснік генеральнага пракурора.

22. Сухарэнка Сцяпан Мікалаевіч, былы кіраўнік КДБ (цяпер — пасол Беларусі ў Арменіі).

23. Дземянцей Васіль Іванавіч, былы першы намеснік кіраўніка КДБ (цяпер — намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта).

24. Козік Леанід Пятровіч, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

25. Каляда Аляксандр Міхайлавіч, член ЦВК.

26. Міхасёў Уладзімір Ільіч, старшыня Гомельскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.

27. Лучына Леанід Аляксандравіч, старшыня Гродзенскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.

28. Карпенка Ігар Васільевіч, старшыня раённай выбарчай камісіі (Мінск).

29. Курыловіч Уладзімір Анатольевіч, старшыня Мінскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.

30. Мяцеліца Мікалай Цімафеевіч, старшыня Магілёўскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.

Пішчулёнак Міхаіл Васільевіч, старшыня Віцебскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі (памёр).

31. Рыбакоў Аляксей, суддзя Маскоўскага раённага суда Мінска.

32. Бортнік Сяргей Аляксандравіч, пракурор.

33. Ясіновіч Леанід Станіслававіч, суддзя Цэнтральнага раённага суда Мінска.

34. Мігун Андрэй Аркадзевіч, пракурор.

35. Шэйман Віктар Уладзіміравіч, памочнік прэзідэнта Беларусі.

36. Навумаў Уладзімір Уладзіміравіч, былы міністр унутраных спраў.

37. Паўлічэнка Дзмітрый Валер’евіч, былы кіраўнік спецыяльнага атрада хуткага рэагавання МУС.

38. Ярмошына Лідзія Міхайлаўна, старшыня ЦВК.

39. Падабед Юрый Мікалаевіч, былы камандзір палка міліцыі спецыяльнага прызначэння ГУУС Мінгарвыканкама.

40. Лукашэнка Віктар Аляксандравіч, памочнік прэзідэнта па пытаннях бяспекі.

41. Базанаў Аляксандр Віктаравіч, дырэктар Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце.

42. Гусеў Аляксей Віктаравіч, першы намеснік дырэктара Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце.

43. Крыштаповіч Леў Еўстаф’евіч, намеснік дырэктара Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце.

44. Колас Алена Пятроўна, намеснік дырэктара Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце.

45. Макей Уладзімір Уладзіміравіч, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта.

46. Янчэўскі Усевалад Вячаслававіч, памочнік прэзідэнта па ідэалогіі.

47. Мальцаў Леанід Сямёнавіч, дзяржсакратар Савета бяспекі.

48. Уцюрын Андрэй, начальнік службы бяспекі прэзідэнта.

49. Іпатаў Вадзім Дзмітрыевіч, намеснік старшыні ЦВК.

50. Бушная Наталля Уладзіміраўна, член ЦВК.

51. Бушчык Васіль Васільевіч, член ЦВК.

52. Кацуба Святлана Пятроўна, член ЦВК.

53. Кісялёва Надзея Мікалаеўна, член ЦВК.

54. Падаляк Эдуард Васільевіч, член ЦВК.

55. Рахманава, Марына Юр’еўна, член ЦВК.

56. Шчурок Іван Антонавіч, член ЦВК.

57. Кісялёў Анатоль Сямёнавіч, старшыня Брэсцкай рэгіянальнай выбарчай камісіі.

58. Крукоўскі Вячаслаў Яфімавіч, старшыня Віцебскай рэгіянальнай выбарчай камісіі.

59. Стош Мікалай Мікалаевіч, старшыня Гомельскай рэгіянальнай выбарчай камісіі.

60. Саўко Валерый Іосіфавіч, старшыня Гродзенскай рэгіянальнай выбарчай камісіі.

61. Васільеў Аляксей Аляксандравіч, старшыня Мінскай рэгіянальнай выбарчай камісіі.

62. Берастаў Валерый Васільевіч, старшыня Магілёўскай рэгіянальнай выбарчай камісіі.

63. Васілевіч Рыгор Аляксеевіч, на той час генеральны пракурор.

64. Швед Андрэй Іванавіч, намеснік генеральнага пракурора.

65. Лашын Аляксандр Міхайлавіч, намеснік генеральнага пракурора.

66. Конан Віктар Аляксандравіч, намеснік генеральнага пракурора.

67. Стук Аляксей Канстанцінавіч, намеснік генеральнага пракурора.

68. Кукліс Мікалай Іванавіч, намеснік генеральнага пракурора.

69. Хмарук Сяргей Канстанцінавіч, пракурор Брэсцкай вобласці.

70. Дыско Генадзь Іосіфавіч, пракурор Віцебскай вобласці.

71. Шаеў Валянцін Пятровіч, пракурор Гомельскай вобласці.

72. Марозаў Віктар Мікалаевіч, пракурор Гродзенскай вобласці.

73. Архіпаў Аляксандр Міхайлавіч, пракурор Мінскай вобласці.

74. Сянькевіч Эдуард Аляксандравіч, пракурор Магілёўскай вобласці.

75. Кулік Мікалай Мікалаевіч, пракурор Мінска.

76. Дудкін Анатоль Канстанцінавіч, транспартны пракурор.

77. Драніца Аляксандр Мікалаевіч, ваенны пракурор.

78. Вілейчык Аляксандр Уладзіміравіч, першы намеснік міністра юстыцыі.

79. Ломаць Зянон Кузьміч, былы кіраўнік Камітэта дзяржкантролю.

80. Куляшоў Анатоль Нілавіч, міністр унутраных спраў.

81. Пякарскі Алег Анатольевіч, першы намеснік міністра ўнутраных спраў.

82. Полудзень Яўген Яўгенавіч, намеснік міністра ўнутраных спраў.

83. Яўсееў Ігар Уладзіміравіч, намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама.

84. Фармагей Леанід Канстанцінавіч, начальнік ГУУС Мінгарвыканкама.

85. Лукомскі Аляксандр Валянцінавіч, камандзір палка міліцыі спецыяльнага прызначэння ГУУС Мінгарвыканкама.

86. Зайцаў Вадзім Юр’евіч, старшыня КДБ.

87. Дзядкоў Леанід Мікалаевіч, першы намеснік старшыні КДБ.

88. Бахматаў Ігар Андрэевіч, намеснік старшыні КДБ.

89. Церцель Іван Станіслававіч, намеснік старшыні КДБ.

90. Смаленскі Мікалай Зіноўевіч, намеснік старшыні КДБ.

91. Вягера Віктар Паўлавіч, былы першы намеснік старшыні КДБ.

92. Свораб Мікалай Канстанцінавіч, былы намеснік старшыні КДБ.

93. Траццяк Пётр, намеснік старшыні КДБ.

94. Захараў Аляксей Іванавіч, начальнік упраўлення ваеннай контрразведкі КДБ.

95. Талсташоў Аляксандр Алегавіч, начальнік упраўлення абароны канстытуцыйнага ладу і барацьбы з тэрарызмам КДБ.

96. Русак Віктар, начальнік упраўлення эканамічнай бяспекі КДБ.

97. Юрата Віктар, начальнік упраўлення ўрадавай сувязі КДБ.

98. Варапаеў Ігар Рыгоравіч, былы начальнік упраўлення ўрадавай сувязі КДБ.

99. Калач Уладзімір Віктаравіч, былы начальнік упраўлення КДБ па Мінскай вобласці.

100. Бусько Ігар Яўгеньевіч, начальнік упраўлення КДБ па Брэсце.

101. Корж Іван Аляксеевіч, начальнік упраўлення КДБ па Гродне.

102. Сяргеенка Ігар Пятровіч, начальнік упраўлення КДБ па Магілёве.

103. Герасіменка Генадзь Анатольевіч, начальнік упраўлення КДБ па Гомелі.

104. Ляскоўскі Іван Анатольевіч, былы начальнік упраўлення КДБ па Гомелі.

105. Маслакоў Валерый, начальнік упраўлення разведкі КДБ.

106. Волкаў Сяргей, былы начальнік упраўлення КДБ.

107. Жадобін Юрый Віктаравіч, міністр абароны.

108. Крашэўскі Віктар, намеснік начальніка Генеральнага штаба.

109. Ананіч Лілія Станіславаўна, першы намеснік міністра інфармацыі.

110. Лапцёнак Ігар Мікалаевіч, намеснік міністра інфармацыі.

111. Давыдзька Генадзь Браніслававіч, старшыня Белтэлерадыёкампаніі.

112. Казіятка Юрый Васільевіч, генеральны дырэктар «Сталічнага тэлебачання».

113. Якубовіч Павел Ізотавіч, галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссия».

114. Лемяшонак Анатоль Іванавіч, галоўны рэдактар газеты «Рэспубліка».

115. Пракопаў Юрый, журналіст Першага тэлеканала.

116. Міхальчанка Аляксей, журналіст тэлеканала ОНТ.

117. Таранда Аляксандр Міхайлавіч, намеснік галоўнага рэдактара газеты «Советская Белоруссия».

118. Гардзіенка Сяргей Аляксандравіч, намеснік галоўнага рэдактара «Советской Белоруссии».

119. Тарапецкая Галіна Міхайлаўна, намеснік рэдактара «Советской Белоруссии».

120. Шадрына Ганна Станіславаўна, намеснік рэдактара «Советской Белоруссии».

121. Жук Дзмітрый, генеральны дырэктар дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА.

122. Гігін Вадзім, галоўны рэдактар штомесячнага часопіса «Беларуская думка».

123. Абламейка Сяргей Уладзіміравіч, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

124. Сірэнка Віктар Іванавіч, галоўны ўрач Мінскай гарадской бальніцы хуткай дапамогі.

125. Ананіч Алена Мікалаеўна, суддзя суда Першамайскага раёна горада Мінска.

126. Равінская Таццяна Уладзіміраўна, суддзя суда Першамайскага раёна горада Мінска.

127. Есьман Валерый Аляксандравіч, суддзя суда Цэнтральнага раёна горада Мінска.

128. Бычко Аляксей Віктаравіч, суддзя суда Цэнтральнага раёна горада Мінска.

129. Хаданевіч Аляксандр Аляксандравіч, суддзя суда Цэнтральнага раёна горада Мінска.

130. Ясяновіч Леанід, суддзя суда Цэнтральнага раёна горада Мінска.

131. Бараноўскі Андрэй Фёдаравіч, суддзя суда Партызанскага раёна горада Мінска.

132. Ціцянкова Алена Віктараўна, суддзя суда Партызанскага раёна горада Мінска.

133. Тупік Вера Міхайлаўна, суддзя суда Ленінскага раёна горада Мінска.

134. Някрасава Алена Цімафееўна, суддзя суда Заводскага раёна горада Мінска.

135. Лапцева Алена Вячаславаўна, суддзя суда Заводскага раёна горада Мінска.

136. Балаўнёў Мікалай Васільевіч, суддзя суда Заводскага раёна горада Мінска.

137. Казак Віктар Уладзіміравіч, суддзя суда Маскоўскага раёна горада Мінска.

138. Шылько Алена Мікалаеўна, суддзя суда Маскоўскага раёна горада Мінска.

139. Сімахіна Любоў Сяргееўна, суддзя суда Маскоўскага раёна горада Мінска.

140. Кузняцова Наталля Анатольеўна, суддзя суда Маскоўскага раёна горада Мінска.

141. Целіца Лідзія Фёдараўна, суддзя суда Маскоўскага раёна горада Мінска.

142. Чарняк Алена Леанідаўна, суддзя суда Маскоўскага раёна горада Мінска.

143. Шастакоў Юрый Валер’евіч, суддзя суда Маскоўскага раёна горада Мінска.

144. Мотыль Таццяна Яраславаўна, суддзя суда Маскоўскага раёна горада Мінска.

145. Хаткевіч Яўген Віктаравіч, суддзя суда Маскоўскага раёна горада Мінска.

146. Гусакова Вольга Аркадзеўна, суддзя суда Кастрычніцкага раёна горада Мінска.

147. Шаграй Рыта Пятроўна, суддзя суда Кастрычніцкага раёна горада Мінска.

148. Мітраховіч Ірына Аляксееўна, суддзя суда Кастрычніцкага раёна горада Мінска.

149 Пратасавіцкая Наталля Уладзіміраўна, суддзя суда Кастрычніцкага раёна горада Мінска.

150. Лапко Максім Фёдаравіч, суддзя суда Кастрычніцкага раёна горада Мінска.

151. Варэнік Наталля Сямёнаўна, суддзя суда Фрунзенскага раёна горада Мінска.

152. Жукоўская Жанна Аляксееўна, суддзя суда Фрунзенскага раёна горада Мінска.

153. Самалюк Ганна Валер’еўна, суддзя суда Фрунзенскага раёна горада Мінска.

154. Лукашэнка Дзмітрый Аляксандравіч, бізнесмен, актыўны ўдзел у фінансавых аперацыях з удзелам сям’і Лукашэнкі.

155. Шугаеў Сяргей, намеснік кіраўніка КДБ з 15.01.2010.

156. Кузняцоў Ігар, кіраўнік дзяржаўнага адукацыйнага цэнтра КДБ з 15.01.2010.

22 сакавіка ў спіс былі ўключаныя

157. Гайдукевіч Валерый Уладзіміравіч — камандуючы ўнутранымі войскамі, намеснік міністра ўнутраных справаў;

158. Гурэеў Сяргей Віктаравіч — намеснік міністра ўнутраных справаў, начальнік папярэдняга расследавання МУС;

159. Качанаў Уладзімір Уладзіміравіч — саветнік міністра юстыцыі;

160. Бадак Ала Мікалаеўна — намеснік міністра юстыцыі;

161. Сіманаў Аляксандр Анатольевіч — намеснік міністра юстыцыі;

162. Тушынскі Ігар Геранінавіч — намеснік міністра юстыцыі;

163. Скурат Віктар — начальнік Мінскага гарадскога ўпраўлення дэпартамента аховы МУС;

164 Іваноў Сяргей — намеснік начальніка аддзела камплектавання ўпраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забяспечання ГУУС Мінгарвыканкама;

165. Кадзін Раман — камандзір роты баявога і тэхнічнага забяспечання Палка міліцыі спецыяльнага прызначэння ГУУС Мінгарвыканкама;

166. Комар Вольга — суддзя суда Фрунзенскага раёна Мінска (справа Васіля Парфянкова)

167. Загароўскі Антон — пракурор суда Фрунзенскага раёна (справа Васіля Парфянкова);

168. Чаркас Таццяна Станіславаўна — суддзя суда Фрунзенскага раёна Мінска (справы Аляксандра Атрошчанкава, Аляксандра Малчанава і Дзмітрыя Новіка);

169. Маладцова Таццяна — пракурор Фрунзенскага раёна Мінска (справы Аляксандра Атрошчанкава, Аляксандра Малчанава і Дзмітрыя Новіка);

170. Лябедзік Міхаіл Пятровіч — першы намеснік галоўнага рэдактара газеты «Савецкая Беларусь»;

171. Падгайскі Генадзь Данатавіч — дырэктар Мінскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа;

172. Кухарчык Пётр Дзмітрыевіч — рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта;

173. Батура Міхаіл Паўлавіч — рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі;

174. Часноўскі Мечыслаў Эдвардавіч — рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна;

175. Алпеева Тамара Міхайлаўна — рэктар Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута.

23 мая ў спіс трапілі:

176. Шыкараў Уладзіслаў — суддзя Чыгуначнага раёна Віцебска;

177. Меркуль Наталля Віктараўна — дырэктар Талькаўскай сярэдняй школы (за звальненне па палітычных матывах настаўніцы гісторыі вышэйшай катэгорыі Наталлі Ільініч);

178. Акуліч Святлана Расціславаўна — суддзя суда Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці (за адхіленне пазову Ільініч аб аднаўленні на працы);

179. Пыкіна Наталля — суддзя Партызанскага раёна (працэс Мікіты Ліхавіда);

180. Мазоўка Сяргей — пракурор (працэс Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава);

181. Аляксандраў Дзмітрый Пятровіч — суддзя Вышэйшага эканамічнага суда (працэс па пазове «Аўтарадыё»);

182. Вакульчык Валерый — начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі;

183. Чацвертакова Наталля — суддзя Партызанскага раёна Мінска (працэс Андрэя Саньнікава, Ільлі Васілевіча, Фёдара Мірзаянава, Алега Гнедчыка і Уладзіміра Яроменка);

184 Булаш Ала — суддзя Кастрычніцкага раёна Мінска (працэс Паўла Вінаградава, Дзмітрыя Дразда, Алеся Кіркевіча, Андрэя Пратасені і Уладзіміра Хамічэнкі);

185. Бароўскі Аляксандр Генадзьевіч — дзяржаўны абвінаваўца суда Кастрычніцкага раёна Мінска працэс Паўла Вінаградава, Дзмітрыя Дразда, Алеся Кіркевіча, Андрэя Пратасені і Уладзіміра Хамічэнкі);

186. Сіманоўскі Дзмітрый Валер’евіч — дзяржаўны абвінаваўца суда Першамайскага раёна Мінска (працэс над Змітром Бандарэнкам);

187. Брысіна Жанна — суддзя Заводскага раёна Мінска (працэс Ірыны Халіп, Сяргея Марцалева і Паўла Севярынца);

188 Жукоўскі Сяргей Канстанцінавіч — дзяржабвінаваўца суда Заводскага раёна Мінска (працэс Ірыны Халіп, Сяргея Марцалева і Паўла Севярынца).

21 чэрвеня ў спіс трапілі.

189. Андрэй Кажэўнікаў — пракурор на працэсе Някляева, Фядуты, Рымашэўскага, Вазняка, Дзмітрыева і Палажанкі.

190. Людміла Грачова — суддзя Ленінскага суда Мінска, якая асудзіла экс-кандыдатаў у прэзідэнты Уса і Статкевіча, а таксама групу ўдзельнікаў Плошчы.

191. Кірыл Чубкавец — пракурор на працэсе па справе Уса і Статкевіча.

192. Уладзімір Пефціеў — бізнэсмен.

10 кастрычніка спіс дапоўніўся 16 прозвішчамі

193. Валерый Камісараў, суддзя Мінскага гарадскога суда, які адхіліў касацыйныя скаргі шэрагу ўдзельнікаў працэсаў па справе 19 снежня (Атрошчанкава, Лобава, Малчанава, Дашкевіча і Лобана).

194. Уладзімір Сцяпурка, суддзя Мінскага гарадскога суда, які адхіліў касацыйныя скаргі шэрагу ўдзельнікаў працэсаў па справе 19 снежня (Халіп. Марцалева, Севярынца, Бандарэнкі ды інш.);

195. Сяргей Хрыпач, суддзя Мінскага гарадскога суда, які адхіліў касацыйныя скаргі шэрагу ўдзельнікаў працэсаў па справе 19 снежня (Саннікава, Статкевіча, Уса, Някляева, Гнедчыка, Мірзаянава ды інш.)

196. Васіль Назаранка, суддзя Мінскага гарадскога суда, які адхіліў касацыйныя скаргі шэрагу ўдзельнікаў працэсаў па справе 19 снежня (Парфянкова ды інш.);

197. Вольга Камароўская, суддзя Мінскага гарадскога суда, якая ў складзе судовай калегіі адхіліла касацыйныя скаргі шэрагу ўдзельнікаў працэсаў па справе 19 снежня;

198. Вікторыя Зайцава, суддзя Мінскага гарадскога суда, якая ў складзе судовай калегіі адхіліла касацыйныя скаргі шэрагу ўдзельнікаў працэсаў па справе 19 снежня;

199. Унукевіч Тамара, суддзя Мінскага гарадскога суда, якая ў складзе судовай калегіі адхіліла касацыйныя скаргі шэрагу ўдзельнікаў працэсаў па справе 19 снежня;

200. Ігар Крот, суддзя Мінскага гарадскога суда, які адхіліў касацыю на прысуд ўдзельніку працэсаў па справе 19 снежня Парфянкову;

201. Уладзімір Хробастаў, суддзя Мінскага гарадскога суда, які ў складзе судовай калегіі адхіліў касацыю на прысуд ўдзельніку працэсаў па справе 19 снежня Парфянкову;

202. Людміла Ігнатовіч-Мішнева, памочнік пракурора Фрунзенскага раёна (справа Дашкевіча-Лобава);

203. Ярмаліцкі Сяргей, начальнік Шклоўскай калоніі;

204. Аляксандр Кавалёў, начальнік Горацкай калоніі;

205. Уладзімір Палуян, міністр Міністэрства па падатках і зборах (справа Бяляцкага);

206. Уладзімір Корнаў, суддзя Мінскага гарадскога суда (справа Бяляцкага);

207. Шастакоў Максім, пракурор, які перадаў справу Бяляцкага ў Першамайскі суд;

208. Вольга Герасімовіч, пракурор, перадала справу Бяляцкага ў Мінскі гарадскі суд.

nn.by

0
SHOS / Адказаць
11.10.2011 / 12:32
Уважаемая редакция НН, было бы неплохо выложить фотографии этих личностей. Героев надо знать в лицо как говорится.
0
малавата! / Адказаць
11.10.2011 / 13:22
Малавата!!!!!
0
1 / Адказаць
11.10.2011 / 13:50
63. Васілевіч Рыгор Аляксеевіч, генеральны пракурор. Ужо не пракурор!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру