Афіцыйнаму курсу замежных валют больш няма куды расці. Нацбанк абвесціў афіцыйныя курсы на заўтра. Даляр падаражэў да 5765 рублёў (на 0,12%), еўра — да 7875 (на 1,41%), расійскі рубль — да 183,44 (на 1,98%).

Такім чынам, кошык валют заўтра будзе каштаваць 2026,97 рубля. Гэта значыцца, што

кошык падаражэў з часу апошняй дэвальвацыі на 11,98%.

Заканадаўчы дазволены ліміт — 12%. Гэта значыцца, што Нацбанк мусіць альбо пралабіраваць пашырэнне калідору, альбо замарозіць афіцыйны курс замежных валют.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?