10 кастрычніка ў Мінск прыляцеў новы Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці. Адразу пасля прылёту іерарх выказаў сваю радасць з таго, што будзе працаваць як прадстаўнік Бенедыкта XVI у Беларусі. Арцыбіскуп адзначыў, што з самалёта любаваўся прыгажосцю нашай зямлі, дзе так шмат зелені і лясоў.

У аэрапорце «Мінск-2» іерарха сустракалі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня ККББ біскуп Аляксандр Кашкевіч, Генеральны сакратар епіскапата біскуп Антоній Дзям’янка, архімандрыт Сяргей Гаек, сакратар нунцыятуры кс. прэлат Крыспін Дубель і прадстаўнік службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці быў прызначаны Апостальскім нунцыем у Беларусі 16 ліпеня 2011 г. Да гэтага іерарх з’яўляўся Апостальскім нунцыем у Грузіі, Арменіі і Азербайджане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?