aif.by

aif.by

Мінгарвыканкам прыняў рашэнне дазволіць з 11 кастрычніка ўключэнне ацяплення ў дзіцячых садах, школьных, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх установах, установах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржаўных архівах.

Такое рашэнне прынята з улікам неспрыяльнага прагнозу надвор’я.

У аддзеле энергетыкі Мінгарвыканкама таксама нагадалі, што паводле правіл, калі сярэдняя тэмпература паветра на працягу пяці дзён ніжэйшая за 10 градусаў, да цяпла падключаюцца спажыўцы 1-й катэгорыі: школы, дзіцячыя сады, бальніцы, паліклінікі і іншыя сацыяльныя ўстановы.

Спажыўцам 2-й катэгорыі (жылфонд, інтэрнаты, гасцініцы) цяпло падаецца,

калі сярэдняя тэмпература паветра на працягу пяці дзён не перавышае 8 градусаў. Цяпер жыллёвыя службы горада — у чаканні рашэння аб пачатку падачы цяпла.
Пашпарты гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд атрыманы на ўвесь жылы фонд, які знаходзіцца на балансе ЖРЭА. Цяпло падаецца ў дамы паэтапна — па 20% дамоў у дзень. Працэс расцягваецца прыкладна на тыдзень, таму што пастаўшчыкі цяпла («Мінсккамунцепласетка» і «Мінскія цеплавыя сеткі») не могуць адначасова ўкінуць у сетку вялікі аб’ём вады. Пасля ўключэння цяпла сістэмы ацяплення адрэгулююць. На гэта спатрэбіцца яшчэ прыкладна два тыдні.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?