МЗС Польшчы выклікала беларускага пасла Віктара Гайсёнка
МЗС Польшчы звярнуў увагу беларускага пасла на тое, што заявы Лукашэнкі, у якіх ён прыпісвае польскім уладам намеры рэвізіі дзяржаўных межаў, «пазбаўленыя ўсялякіх падставаў».
Польскі бок нагадаў прадстаўніку афіцыйнага Мінска, што «незалежная Польшча ніколі не ставіла пад сумнеў непарушны характар
Паводле МЗС Польшчы, выказванні Лукашэнкі маюць «падбухторніцкі характар, з’яўляюцца безадказнымі і разлічаныя на правакацыю непатрэбных праблем у дачыненнях паміж суседзямі».
«Беларускае грамадства добра ведае, што Польшча ў сваёй палітыцы адносна Беларусі кіруецца еўрапейскімі вартасцямі, жаданнем абароны правоў чалавека і асноўных свабод і выступае за сапраўдны грамадскі дыялог як пачатак дэмакратычнай трансфармацыі Беларусі», — паведамляе з гэтай нагоды МЗС Польшчы.