Аб гэтым паведаміў сёння міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў на пасяджэнні Савета Міністраў, дзе абмяркоўваліся пытанні імпартазамяшчэння.
«Асобныя віды тавараў уступаюць імпартным сваімі спажывецкімі ўласцівасцямі», — адзначыў Мікалай Снапкоў. Адзначаюцца перабоі ў вытворчасці спажывецкіх тавараў, адсутнічае поўны асартымент такой прадукцыі на прадпрыемствах.
Акрамя таго, аб’ёмы вытворчасці шэрагу новых спажывецкіх твараў у Беларусі недастатковыя для задавальнення ўнутранага попыту на рынку рэспублікі. «Гэтыя факты прыводзяць да высновы, што імпартазамяшчэннем неабходна займацца ў сферах, дзе ёсць канкурэнтныя перавагі, мясцовая сыравіна і рэзервы, якія не выкарыстоўваюцца» — адзначыў міністр эканомікі. Спажывецкі імпарт займае 17 працэнтаў у агульным аб’ёме імпарту і аказвае ўплыў на фарміраванне адмоўнага сальда знешняга гандлю. Да гэтага часу застаюцца пазіцыі, дзе адзначаецца значны імпарт у Беларусь. Так, за
У той жа час у рэспубліцы значнымі тэмпамі павялічваецца імпарт нехарчовых тавараў — шкла, драўніны. Гэта імпартная прадукцыя выраблена з больш высокай дабаўленай вартасцю, чым беларускія аналагі.