«Беллівуд» ‑ працяг праекту «Мы.Самаiдэнтыфiкацыя» (Пачатак а 12‑й).

Герой п’есы Паўла Пражко – беларускi Арфей, якi «мутаваў» у сучасных рэалiях навакольнага жыцьця да ўзроўню iстоты няздатнай нi жыць, нi памерцi. «Беллiвуд» ‑ гэта стварэньне i адначасова зьнiшчэньне «свайго» мiту аб навакольным жыцьцi, сатканага з рэальных сюжэтаў беларускiх тэлеканалаў, бытавых назiраньняў героя, гiсторый жыцьця i сьмерці яго сяброў. Усе гэта развiвае кляўстрафобiю i страшэннае жаданьне вырвацца зь яго, быць знойдзеным i ўратаваным…

«Пакаленьне JEANS» (пачатак а 14‑й).

Спэктакль — ода новай генэрацыі.

Паводле п’есы Мікалая Халезіна пры ўдзеле Натальлі Каляды.

«Быць Гаральдам Пінтарам» (пачатак у 16.40).

Паводле твораў Гаральда Пінтэра і лістоў беларускіх палітвязьняў.

Даведкі пра тэл. (8‑029)‑692‑52‑10.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0