Ступень фізічнага зносу ацяпляльнага абсталявання ў Беларусі складае 62%. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 11 кастрычніка ў Мінску намеснік начальніка дэпартамента па наглядзе за вядзеннем работ у прамысловасці МНС Міхаіл Слабодчыкаў.

Паводле яго слоў, такі працэнт абсталявання адпрацаваў нарматыўны і разліковы тэрмін службы. У тым ліку паравыя вадагрэйныя катлы адпрацавалі нарматыўны тэрмін службы на 62%, паравыя катлы з ціскам 0,07–3,9 МПа — на 65%, паравыя катлы з ціскам 3,9–8 МПа — на 70%, энергетычныя катлы — на 48%.

«У наяўнай сітуацыі актуальнае правядзенне тэхнічнага пераўзбраення і мадэрнізацыя кацельняў і электрастанцый, у тым ліку ў сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Такая праца праводзілася і праводзіцца, але недастатковымі тэмпамі», — адзначыў Слабодчыкаў.

Паводле яго інфармацыі, у Беларусі цеплавой энергіяй спажыўцоў забяспечваюць 10.154 прамысловыя і ацяпляльныя кацельні і электрастанцыі. Там устаноўлена больш за 21 тыс. паравых і вадагрэйных катлоў. Напярэдадні ацяпляльнага сезона ўсе яны абследаваны, абсталяванне атрымала тэхнічны агляд. «У цэлым ступень гатоўнасці да працы ў восеньска-зімовы перыяд цеплаэнергетычнага комплексу краіны вышэйшая за леташнюю», — канстатаваў Слабодчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?