V Міжнародны тэатральны фестываль «Панарама», заснаваны ў 2004 годзе Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Мініскім гарадскім выканаўчым камітэтам і Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы, пройдзе ў Мінску з 20 па 27 лістапада. Шэсць замежных тэатраў — Дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Яўгенія Вахтангава (Масква), Тэатр імя Чаканаі (Дэбрэцэн, Венгрыя), Тэатр-фестываль «Балтыйскі дом» (Санкт-Пецярбург), Тэатр «Рампа» (Варшава), Тэатр танца a|ch (Вільнюс), Тэатр MENO FORTAS (Вільня), а таксама Нацыянальны Купалаўскі пакажуць свае лепшыя пастаноўкі, якія дазволяць пабачыць нам рэальныя змены ў тэатральным працэсе. Але ўпэўніцца, што іх няма.

Па ідэі фестывалю ў праграму уключаюцца як спектаклі традыцыйнага класічнага кірунку, так і сучасныя эксперыментальныя пастаноўкі, каб даць магчымасць гледачу пабачыць усю палітру сучаснага тэатральнага мастацтва, паказаць найшырэйшы зрэз сучаснага тэатральнага жыцця. Дэвіз фестывалю — «Тэатр без межаў» — адлюстроўвае імкненне арганізатараў даць тэатрам-удзельнікам магчымасць паказаць спектаклі, розныя па фармаце, жанры, драматургічным матэрыяле і рэжысёрскім рашэнні. Класічны традыцыйны тэатр можа таварышаваць з тэатрам сучасным, мадэрнісцкім і навацыйным па форме і змесце.

«Тэатр без межаў» — гэта адкрытая прастора для абмену вопытам, дыскусій, творчага пошуку, узаемаабмену пастаноўкамі, выканаўцамі і пастановачнымі групамі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?