Старшыню аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні мясцовага схода асудзілі на 10 базавых адзінак (350 тысяч рублёў) штрафу.

11 кастрычніка Віктар Мезяк быў выкліканы па тэлефоне ў гарадскую міліцыю. Каля двух гадзінаў супрацоўнікі міліцыі апытвалі грамадскага актывіста па справе арганізацыі і правядзення ў Баранавічах 8 кастрычніка Народнага схода.

Затым міліцыянеры адвезлі Віктара ў гарадскі суд для разгляду ранейшай справы па якой ён абвінавачваўся ў расклейванні ўлётак з інфармацыяй пра Народны сход. Суддзя Аксана Сарахман за некалькі хвілінаў прызнала Віктара Мезяка вінаватым ў адміністратыўным правапарушэнні па артыкуле 23.34 КаАП за распаўсюд улётак з заклікам нібыта да несанкцыянаванага мерапрыемства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?