11.10.2011 / 16:43

Дэпутаты Еўрапарламента гатовыя адмяніць візіт Януковіча ў Брусэль 6

У Еўрапейскім парламенце існуе меркаванне, што візіт прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча ў Брусэль, запланаваны на 20 кастрычніка, павінен быць адменены.

Такое меркаванне выказалі шэраг дэпутатаў ЕП, рэагуючы на вынесены Юліі Цімашэнка прысуд.

«Калі нашы дрэнныя адчуванні пацвердзяцца, думаю, што адказам павінна быць адмена візіту Януковіча ў Брусель», — сказаў у інтэрв’ю дэпутат ЕП Яцэк Cарыюш-Вольскі.

«Калі ўкраінскія ўлады спрабуюць разбурыць апазіцыю, выкарыстоўваючы закон, тады ў нас ёсць праблема ў сферы дэмакратыі і вяршэнства права.
На гэтай падставе еўрапейская перспектыва для Украіны немагчымая», — заявіў дэпутат.
«Вы не павінны саджаць апазіцыю ў турму»,
 — падкрэсліў ён.

У сваю чаргу, дэпутат Эльмар Брок кажа, што Украіна павінна вырашыць сітуацыю, звязаную са справай Цімашэнка, да візіту Януковіча ў Брусэль.

На наступным тыдні гэтае пытанне павінен быць урэгуляванае, а калі не — Януковічу не будзе дазволена прыехаць у Брусэль.

0
Fak / Адказаць
11.10.2011 / 17:26
Два дружбана будет..... Ну были они там, всё задымленно, душна, грязна, людзи этыя труцца друг аб друга....
0
НАЦДЭМ / Адказаць
11.10.2011 / 20:19
Выдаліце гэтага маскоўскага агента з Эўропы. Няхай Украінцы самі вырашаць. Далібог яны не (пакуль) беларусы, і змагаюцца, і дэпутаты ўперадзе мітынгоўшчыкаў ідуць на амапаўцаў
0
проблема демократии - в формулировках / Адказаць
11.10.2011 / 20:48
Как можно в одном предложении совместить несовместимой?! и "Вершынство права" и "используя закон". Тимошенко давила на то, что её судят не законно (!) и сводят счеты, а тут демпутаты говорят, что про закон нужно забыть. Визит стоит отменить, если приговор НЕЗАКОННЫЙ! Иначе получается, что Янукович и Евросоюз говорят друг с другом по понятиям. Там что, тоже братки сидят?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру