У мінскім прафесійна-тэхнічным каледжы УА РІПА сёння днём адбылася эвакуацыя з-за званка аб замініраванні.

— Недзе, а 12.40 нас з пар адправіў дадому, — распавядае студэнт гэтай навучальнай установы Арцём. — Людзі кажуць, што нехта патэлефанаваў з аўтамата, паведаміў аб замініраванні… Да будынка пад’ехала хуткая, МНС.

Як расказалі ў Партызанскім РУУС, званок аб замініраванні каледжа паступіў з таксафона па вул. Солтыса ў 11.56. Ананім паведаміў, што каледж выбухне, а 15.00. На месца выехала міліцыя і сапёры. Больш за тысячу чалавек былі эвакуяваныя з будынка.

На шчасце, пагроза выбуху не пацвердзілася. На месцы працуюць спецыялісты. Хулігана шукаюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?