11.10.2011 / 23:45

Сенсацыя: Эстонія выйшла ў стыкавыя матчы Еўра-2012 2

Эстонцы сёння не гулялі адборачнай гульні: яны правялі таварыскі матч з украінцамі і прайгралі 0:2.
Іх лёс вырашаўся ў Марыборы, дзе нематываваныя славенцы прымалі Сербію, якой трэба была толькі перамога. Але славенцы ўпёрліся і выйгралі 1:0.

Італія з гэтай групы едзе на чэмпіянат Еўропы, а Эстонія, у складзе якой гуляе абаронца "Гомеля" Андрэй Сцяпанаў, выйшла ў стыкавыя матчы. Дарэчы эстонцы выйгралі ў сербаў у Бялградзе 3:1, дома згуляўшы ўнічыю 1:1.

Італія — 26, Эстонія — 16, Сербія — 15, Славенія — 14, Паўночная Ірландыя — 9, Фарэры — 4.

Супернік эстонцаў будзе названы ў чацвер.

nn.by

0
Эстонец / Адказаць
12.10.2011 / 09:15
[дзякуй, выправілі -- вэб-рэдактар]
0
Касінер / Адказаць
12.10.2011 / 09:57
"нематываваныя славенцы прымалі Сербію" Як яны могуць быць нематываванымі, калі гуляюць з нядаўняй метраполіяй і суседзямі? Можа для беларускіх футбалістаў гэта норма, але ў футболе гэта нонсэнс. Тым больш матч не таварыскі, і Славенія апошнія гады не ніжэй Сербіі па статусу. А эстонцам- браво!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру