27.01.2007 / 00:44

Опэра ў Гомелі 1

Гастролі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатру опэры пройдуць у Гомелі з 26 да 28 студзеня.

Гастролі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатру опэры пройдуць у Гомелі з 26 да 28 студзеня.

Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Гомельскім абласным драматычным тэатры, 26 студзеня на сцэне аблдрамтэатра адбудзецца канцэрт "Шэдэўры сімфанічнай музыкі". У ім прагучаць фрагменты з балетаў Пятра Чайкоўскага, Арама Хачатурана і твораў іншых вядомых кампазітараў. Дырыжор - заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Калядка. 27 студзеня артысты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы прадставяць камедыйную оперу ў двух дзеяннях Джаакіна Расіні "Севільскі цырульнік". Дырыжор - Алег Лясун. Таксама ў гастрольнай афішы - канцэрт "Руская душа", які адбудзецца 28 студзеня. Канцэртмайстар - лаўрэат міжнародных конкурсаў Таццяна Іванова.

Як адзначылі ў абласным драмтэатры, на канцэртныя выступленні артыстаў беларускай оперы ўсе білеты ўжо распрададзены.

0
Васіль. Архангельск / Адказаць
01.02.2007 / 08:43
А дзе беларуская опера?Называцца нацыянальным можна,а быць ім?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру