Беларусь можа адкрыць фабрыку па рамонце баявых верталётаў у Нігерыі, паведамляе мясцовае выданне «Дэйлі траст». Паводле яго звестак, на тым тыдні ў Абуджы адбылася сустрэча гендырэктара дзяржаўнага замежнагандлёвага унітарнага прадпрыемства «Белспецзнештэхніка» генерал-маёра Сяргея Барысёнка з пастаянным сакратаром Мінабароны Нігерыі Лінусам Авутэ.

Барысёнак заявіў, што

будзе раіць ураду сваёй краіны стварыць у Нігерыі вытворчасць для рамонту баявых верталётаў і цэнтр мадэрнізацыі вайсковай тэхнікі
, піша выданне. Ён таксама адзначыў, што ў 2012 годзе адчыніцца пасольства Беларусі ў Абуджы. Па інфармацыі «Дэйлі траст», беларускае прадпрыемства ажыццявіла ў Нігерыі кантракты на 20 млн даляраў.
Пацвердзіць факт візіту Барысёнка ў Нігерыю ў «Белспецзнештэхніцы» не ўдалося.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?