Справа па ч. 4 арт. 210 Крымінальнага кодэкса (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены арганізаванай групай альбо ў надзвычай буйным памеры) была ўзбуджаная 11 Кастрычніка галоўным следчым упраўленнем папярэдняга расследавання МУС у дачыненні да некалькіх працаўнікоў завода аўтамабільных агрэгатаў ААТ "МАЗ" і групы грамадзян.

Усяго па справе праходзяць 10 работнікаў завода і восем іншых асоб, членаў арганізаванай злачыннай групы. Кіраваў ёю адзін з работнікаў завода.

Устаноўлена, што гэтыя людзі ад мая 2010 года да 29 мая 2011 года выкралі маёмасці на 540 млн. рублёў. У цэху завода, гаражах і дамах фігурантаў пры ператрусе былі выяўленыя падрыхтаваныя да крадзяжу і ўжо выкрадзеныя запчасткі не менш чым на 1 млрд рублёў.

Шэсць фігурантаў справы змешчаныя пад варту, восем знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе, два - у ІЧУ, адзін - у вышуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?