ЗША заклікалі Маскву аб’яднаць намаганні ў націску на Аляксандра Лукашэнку для вызвалення і рэабілітацыі палітзняволеных у Беларусі. Пра гэта заявіў у эфіры радыёстанцыі «Рэха Масквы» намеснік дзяржсакратара ЗША Майкл Познер.

«Я спадзяюся, у нас ва ўсіх будзе магчымасць паўплываць на Лукашэнку. Яго палітычныя апаненты застаюцца пад вартай», — сказаў Познер. Ён прапанаваў Маскве аб’яднаць намаганні, каб дабіцца ад афіцыйнага лідара Беларусі вызвалення экс-кандыдатаў у прэзідэнты і выканання іх палітычных правоў.

«Мы заклікаем расійскі ўрад выказаць сваю занепакоенаць, і заклікаем Лукашэнку не толькі вызваліць людзей, якія застаюцца пад вартай, кандыдатаў на мінулых выбарах, але і аднавіць іх палітычныя правы, каб яны маглі вярнуцца ў беларускую палітыку», — заявіў Познер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?