Макс Мірны прайграў чарговы фінал Australian Open.

Гэтым разам у міксьце. У фінальным матчы Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе раніцай 28 студзеня разам зь юнай беларускай зоркай Вікторыяй Азаранкай яны саступілі канадзка-расейскаму дуэту ў складзе Дэніэла Нестара і Алены Ліхаўцавай - 4:6, 4:6.

Нагадаем, што ўчора ў фінале парнага разраду Мірны і Ёнас Б'ёркман прайгралі амэрыканцам Бобу і Майку Браянам - 5:7, 5:7. У індывідуальным разрадзе беларус выбыў у другім крузе, Вікторыя Азаранка - у трэцім.

9-11 лютага ў Менску, у футбольным манежы, пройдзе матч 1/8 фіналу Кубку Дэвіса Беларусь -- Швэцыя. Білеты ад 30 да 80 тыс. Прадаюцца, у тым ліку, у тэатральных касах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0