Пра гэта начальнік упраўлення фармацэўтычнай інспекцыі і арганізацыі лекавага забеспячэння Міністэрства аховы здароўя Беларусі Людміла Равуцкая заявіла 13 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Банкамі на тры дні была прыпыненая канвертацыя валюты па курсе Нацбанка для набыцця лекавых сродкаў. Міністэрства падключылася да вырашэння гэтай праблемы, і цяпер яна вырашана: банкі пачалі канвертацыю валюты па курсе Нацбанка», — паведаміла Равуцкая.

«У 2009 годзе быў складаны перыяд, тады сапраўды адбылося рэзкае аднамомантнае падаражанне лекавых сродкаў, і мы былі вымушаныя прымаць нейкія меры. Мы звярнуліся да ўсіх вытворцаў, замежных, айчынных, з просьбай далучыцца да нас з тым, каб не дапусціць рэзкага росту цэн», — адзначыла прадстаўнік міністэрства.

Паводле інфармацыі Людмілы Равуцкай, Міністэрства аховы здароўя штотыднёва ажыццяўляе маніторынг беларускіх аптэк. У гэты перыяд аптэкі правяраюць на наяўнасць лекавых сродкаў для прафілактыкі і лячэння ВРВІ і грыпу напярэдадні сезона чаканага ўздыму захворвання. «Учора падводзілі вынікі маніторынгу мінулага тыдня — у аптэках ёсць дастатковы асартымент лекавых сродкаў для прафілактыкі ВРВІ і грыпу», — паведаміла Равуцкая.

Таксама яна паведаміла, што міністэрства рыхтуе змяненні ва ўказ прэзідэнта Беларусі № 366 «Аб фарміраванні цэн на лекавыя сродкі, вырабы медыцынскага прызначэння і медыцынскую тэхніку».

У гэты момант суб`екты гаспадарання могуць праводзіць пераацэнку «пры наяўнасці крэдыторскай запазычанасці, змяненні курсу на 1-е чысло месяца». «Але рыхтуюцца змены з тым, каб не было гэтага чакання, пераацэнку можна будзе ажыццяўляць па меры неабходнасці», — сказала Равуцкая.

Паводле слоў прадстаўніка міністэрства, сённяшняя фармацэўтычная вытворчасць нарошчвае тэмпы развіцця і дасягнула пэўных поспехаў. У арсенале медыцынскіх работнікаў прысутнічаюць сродкі амаль усіх фармакатэрапеўтычных груп — і сучасныя антыбіётыкі, і лекавыя сродкі для лячэння анкалагічных захворванняў.

«Я думаю, мы можам з аптымізмам глядзець у будучае насычэнне ўнутранага рынку лекавымі сродкамі, у тым ліку імпартнай вытворчасці», — падкрэсліла Равуцкая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?