Студэнтам зробяць даплату ў памеры 65% ад стыпендыі 23
Для аспірантаў і дактарантаў штомесячная даплата складзе 30% ад стыпендыі.
Навучэнцам і студэнтам у Беларусі з 1 лістапада будуць устаноўленыя штомесячныя даплаты ў памеры 65% ад стыпендыі. Адпаведны ўказ № 460 «Аб аказанні дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі навучэнцам» падпісаў Аляксандр Лукашэнка 13 кастрычніка 2011 года.
Навучэнцам устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі, навучэнцам і курсантам устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, студэнтам і курсантам устаноў вышэйшай адукацыі, дзецям-сіротам, дзецям, пакінутым без апекі бацькоў, а таксама асобам з іх шэрагу, якія асвойваюць адукацыйную праграму падрыхтоўкі асобаў да паступлення ва ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь, будзе ўстаноўлена штомесячная даплата ў памеры 65% ад стыпендыі.
Для аспірантаў і дактарантаў штомесячная даплата будзе ўстаноўлена ў памеры 30% ад стыпендыі.