Аднавіўся продаж валюты на закупку імпартных лекавых сродкаў па курсе Нацыянальнага банка.

Канверсаванне валюты па курсе Нацбанка для набыцця імпартных лекаў было прыпынена пасля таго, як 10 кастрычніка галоўны банк краіны распаўсюдзіў ліст, якім прадпісаў купляць валюту для імпарту лекаў не на асноўнай, а на дадатковай біржавой сесіі. Сёння продаж валюты па курсе Нацбанка для закупкі медыкаментаў аднавіўся. Адпаведна, заявілі ў Міністэрстве аховы здароўя,

істотнага падаражання імпартных лекаў або іх дэфіцыту ў беларускіх аптэках не чакаецца.

У міністэрстве таксама паведамілі аб планах змяніць парадак пераацэнкі лекаў. Зараз Міністэрства аховы здароўя праводзіць пераацэнку лекавых сродкаў у 1-ы дзень кожнага месяца, што зацверджана ўказам прэзідэнта № 366. У сувязі з гэтым некаторыя дыстрыб'ютары лекаў адкладваюць іх пастаўкі да 1-га дня, каб прадаць тавар па больш высокай цане. Каб пазбегнуць магчымых перабояў у пастаўках лекавых сродкаў, плануецца дазволіць іх пераацэнку па меры неабходнасці. Для гэтага будуць унесены змены ва ўказ прэзідэнта.

Штотыднёва праводзіцца маніторынг наяўнасці лекаў у аптэках, паведамляюць у Міністэрстве аховы здароўя. Праведзена наяўнасць прэпаратаў для лячэння грыпу і ВРВІ, што актуальна напярэдадні прагназаванага ўздыму захворвання.

Аптэчныя сеткі забяспечаны неабходнымі лекамі ў поўным аб'ёме,
ніякіх трывожных тэндэнцый не выяўлена, падкрэслілі ў міністэрстве.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?