Дырэктар Брэсцкай друкарні Васіль Каленікаў накіраваў у мясцовыя выданні ліст, у якім паведамляе, што гэтая дзяржаўная ўстанова «не будзе прымаць на адказнае захаванне і працаваць на газетнай паперы марак, А і Б вытворчасці РУП «Завод газетнай паперы ў Шклове».

Сваё рашэнне кіраўнік друкарні тлумачыць тым, што гэтая папера — нізкай якасці,

ад чаго псуецца абсталяванне (ратацыйныя друкавальныя машыны), а рамонт і прастоі гэтых машын прыносяць непрадбачаныя страты і вядуць да заўчаснага зносу абсталявання. Акрамя таго, папера марак, А і Б валодае нізкай ступенню праклейкі і ўбірае ў сябе больш фарбы, чым папера марак О і В, што вядзе да перарасходу друкарскай фарбы больш чым на 10% ад нормы.

Дырэктар Брэсцкай друкарні таксама паведамляе, што ўсе іншыя друкарні ў абласных цэнтрах Беларусі, якія маюць высокахуткасныя друкавальныя машыны, выпускаюць газеты толькі на паперы маркі О. З гэтага можна зрабіць выснову, што і ў іх паўстаюць праблемы пры працы з паперай вытворчасці шклоўскага «Завода газетнай паперы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?