Прыпынкі грамадскага транспарту застаўленыя машынамі. Аўтобусы спыняюцца ў другой, а то і ў трэцяй паласе на прыпынках. На сённяшні дзень можна ўпэўнена сказаць, што ДАІшнікам гэта выгадна. Яны не хочуць наводзіць парадак на дарогах. Таму што ў любы момант яны прыехалі, «знялі вяршкі» і паехалі. Я тут працую і бачу, як усё гэта робіцца.
Можа, трэба гаварыць, што апазіцыя прыехала ў Ждановічы і збіраецца страйкаваць, і тады пачнуць наводзіць парадак?
Яшчэ раз заклікаю прыехаць у Ждановічы. Лепш у суботу ці нядзелю.