У судзе над абвінавачаным у тэрарызме Дзмітрыем Канавалавым дзяржабвінавачанне прадставіла доказ учыненых ім эксперыментальных выбухаў пад Віцебскам. Сам галоўны абвінавачаны ў тэрарызме, як вынікае з пратаколаў, паказваць месцы такіх выбухаў адмовіўся.
Пры абследаванні меркаваных месцаў правядзення эксперыментальных выбухаў з прымяненнем службовых сабак былі знойдзены часткі і кампаненты выбуховых прылад, выяўлены пашкоджанні на дрэвах, якія сведчаць пра ўздзеянне на іх выбухаў.
Паводле заключэння экспертаў, фарба на фрагментах труб, узятых з месцаў эксперыментальных выбухаў, мела такое ж паходжанне, што і фарба на кавалках аналагічных труб, знойдзеных у падвале дома Канавалава. Самі трубы маюць агульную радавую прыналежнасць, вырашылі эксперты. Такую ж выснову яны зрабілі і адносна кавалка фальгі, знойдзенай у лесе і ў падвале.
Акрамя таго ў распараджэнні следства апынулася