Форвард і галоўная зорка футбольнай зборнай Англіі Уэйн Руні дыскваліфікаваны на тры матчы за выдаленне ў паядынку адборачнага турніру Еўра-2012 супраць зборнай Чарнагорыі.

25-гадовы форвард "Манчэстэр Юнайтэд" быў выдалены за ўдар ззаду па нагах Міадрага Джудовіча ў мінулую пятніцу падчас матчу ў Падгорыцы, які завяршыўся ўнічыю 2:2.

УЕФА затым дыскваліфікаваў Руні на тры матчы, а гэта азначае, што ў групавым этапе фінальнай часткі чэмпіянату Еўропы ў Польшчы і Украіне галоўная надзея атакі зборнай Англіі удзелу не прыме.

Англійская футбольная асацыяцыя мае намер абскардзіць пакаранне. Трэнер англічан Фабіа Капэла ужо заявіў, што ён, магчыма, не будзе прыцягваць Руні для ўдзелу ў таварыскіх паядынках перад Еўра-2012, а паспрабуе найграць зменшчыкаў.

Зрэшты, па меркаванні коўча "Уэст Хэма" Сэма Элардайса, Англія выйдзе з групы ў наступны этап турніру і без сваёй зоркі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?