Мінчанка Ганна К. прыслала фотакопію звароту адміністрацыі Ленінскага раёна да грамадзян, які ўбачыла на дошцы аб’яў каля свайго пад’езда па адрасе: вул. Рыбалкі, 8.

У сваім закліку раённыя чыноўнікі клапатліва нагадваюць падапечным жыхарам, што з 11 па 23 кастрычніка ў сталіцы праходзіць «фестываль гомасексуалістаў і лесбіянак «Гей-прайд 2011».

Аказваецца, «раней у ходзе правядзення падобных мерапрыемстваў былі адзначаны выпадкі ўчынення іх удзельнікамі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага і наркатычнага ап’янення, супрацьпраўных дзеянняў, у тым ліку сексуальнага характару, ахвярамі якіх станавіліся непаўналетнія і малалетнія».

Адміністрацыя заклікае жыхароў раёна да пільнасці, «не пакідаць без нагляду дзяцей, выключыць іх знаходжанне па-за жыллём у цёмны час сутак».

Пад «страшылкай» прыведзены кантактныя тэлефоны ідэалагічных службаў Мінгарвыканкама і раённай адміністрацыі.

Потым у адміністрацыі Ленінскага раёна заявілі,

што звароты да грамадзянаў — фальшыўка.

«Цяпер праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы для выяўлення асобаў, якія займаюцца вось гэтай дзейнасцю з мэтай падрыву аўтарытэту дзяржаўнай улады і органаў мясцовага кіравання. У выпадку затрыманьня гэтыя асобы будуць прыцягнутыя да адказнасці згодна з законам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?