У Менску затрыманы маладафронтавец Зміцер Крамянецкі. Ён меўся прыняць перададзеныя з Горадні лялькі для жонак і маці палітвязняў. Пра сваю злыбеду хлопец паспеў паведаміць праз смс Насці Палажанцы.

Схапілі яго, хутчэй за ўсё, у раёне аўтавакзала «Усходні». Перададзеныя ў Менск лялькі былі вырабленыя актывістамі гарадзенскага МФ для жонак і маці палітвязняў. Іх мелі перадаць менавіта ў Дзень маці, які святкуецца акурат сёння.

Знаходжанне хлопца пакуль не высветленае.

Маладафронтаўцы абходзяць сем’і палітвязняў з віншаваннямі і пачастункамі, але без лялек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?