Украіна вызначыла ўмовы, на якіх яна магла б далучыцца да Мытнага саюзу Расіі, Беларусі і Казахстана, паведаміў намеснік міністра эканомікі, урадавы упаўнаважаны па пытаннях супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй, краінамі СНД, ЕўрАзЭС і іншымі рэгіянальнымі аб’яднаннямі Валерый Мунціян.

«Першае— адмена экспартных пошлін на нафту, гэта 3 млрд даляраў, другое — адмена экспартных пошлін на нафтапрадукты… Зніжэнне цэнаў на газ.

Я настойваю на тым, што нам патрэбныя цэны на газ такія ж самыя, як у РФ, каб пазбегнуць эфекту паглынання ўкраінскіх кампаній»
, — заявіў Мунціян 14 кастрычніка, выступаючы на ​​канферэнцыі «Мытны саюз ці зона свабоднага гандлю з ЕС ± безальтэрнатыўны выбар Украіны?».
«Якая ж гэта інтэграцыя і якая гэта справядлівасць,
калі яны (расійскія кампаніі) атрымліваюць цэны, якія ў 2,5 разу на той перыяд былі ніжэйшыя, чым для нашых айчынных вытворцаў?» — прыводзіць словы Мунціяна РІА Навіны. Паводле яго слоў, выкананне такой ўмовы дасць ўкраінскай эканоміцы 4,6 млрд. даляраў штогод.

Акрамя таго, паводле Мунціяна, неабходна дамагчыся адмены расійскіх ахоўных захадаў і ўрэгулявання пытання аб гарантыях пагашэння магчымых — у выпадку ўступлення Украіны ў МС — кампенсацыйных патрабаванняў СГА. Цана гэтага пытання — каля 2 млрд даляраў.

Яшчэ адна ўмова — «забеспячэнне загрузкі ўкраінскай газатранспартнай сістэмы», бо Украіна не можа сабе дазволіць страціць свой транзітны патэнцыял.

«Такім чынам, гэта такія кампенсацыйныя выдаткі, якія мы непасрэдна прапануем краінам Мытнага саюза. На перагаворным працэсе, які вялі групы экспертаў… гэтыя ўмовы, у прынцыпе, прымаліся. Прымаліся на экспертным узроўні. Як там на палітычным, я не магу сказаць, гэта не мая кампетэнцыя», — рэзюмаваў Мунціян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?