Знакамітая кубінская дысідэнтка, заснавальніца апазіцыйнага руху «Жанчыны ў белым» Лаўра Полан памерла ў Гаване ў ноч на суботу ва ўзросце 63 гадоў. Яна была шпіталяваная 7 кастрычніка
Полан цягам васьмі гадоў ладзіла штотыднёвыя маршы пратэсту разам з жонкамі палітычных зняволеных,каб дамагчыся вызвалення іх
Доўгі час Лаўра Полан пакутавала ад ліхаманкі дэнге, што дадало да праблем са здароўем іншыя вірусы і хранічны дыябет.
Замяніла мужа
Былая настаўніца іспанскай мовы і літаратуры набыла сусветную вядомасць восем гадоў таму, калі яе муж разам з іншымі дысідэнтамі быў кінуты ў турму.
Усяго за кратамі апынулася 75 чалавек. Муж Лаўры, журналіст і старшыня апазіцыйнай Ліберальнай партыі Эктар Маседа быў прысуджаны да
Каб вызваліць іх з бяды, Поллан заснавала групу «Жанчыны ў белым», у якую ўвайшлі жонкі кубінскіх палітвязняў.
Лаўра Полан часта апранала футболку з партрэтам мужа Эктара Маседы, які быў у турме.
Жанчыны ў белых строях збіраліся ў цэнтры Гаваны штовыхадныя, патрабуючы свабоды для сваіх мужчын.
Пасля «Жанчыны ў белым» сталі актыўна займацца праваабарончай дзейнасцю, адстойваючы правы і свабоды не толькі сваіх мужоў,
але і ўсіх палітвязняў на Кубе.
Лаўра Полан фактычна замяніла мужа ў шэрагах змагароў за свабоду і правы чалавека на Кубе. У 2005 годзе група «Жанчыны ў белым» была ўдастоена прэміі імя Сахарава «За свабоду думкі».
Усе дысідэнты з— пры садзейнічанні«Групы-75» у выніку былі вызваленыя
Апошнія двое палітвязняў з