Пакеты на матчы БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў з італьянскім «Міланам» (матч пройдзе 1 лістапада, 20:00) і чэшскай «Вікторыяй» (23 лістапада, 21:00) таксама падзеленыя на тры катэгорыі і будуць каштаваць адпаведна 450 000, 250 000 і 120 000 рублёў, паведамляе афіцыйны сайт беларускага клуба. Іх кошт не змяніўся.

Напачатку яны паступяць у продаж у Барысаве ў панядзелак (час працы кас гарадскога стадыёна — з 11.00 да 18.00, абед з 14.00 да 15.00).

У выпадку, калі застануцца непрададзеныя квіткі, яны будуць перададзеныя ў Мінск на стадыён «Дынама», дзе паступяць у продаж 22 кастрычніка
 — касы будуць працаваць з 10.00 да 19.00.

Нагадаем, што пакеты на матчы ўключна з «Барселонай» былі ўсе распрададзеныя (рэшта — заяўкі ад прадпрыемстваў і арганізацый), і адзіночныя білеты на матч з каталонскім клубам у продаж не паступалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?