Дарожна-транспартнае здарэнне, у якім сур’ёзна пацярпелі беларускі дыпламат і яго малалетні сын, адбылося ў Смаргонскім раёне.

Як паведамілі ў ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, 14 кастрычніка ў 17.50 кіроўца «МАЗа» выехаў з адной з мясцовых пабочных дарог на аўтастраду Мінск — Ашмяны — мяжа Літвы.

Пры гэтым ён не саступіў дарогу аўтамабілю Mitsubishi Space Runner, які ехаў у напрамку сталіцы па галоўнай дарозе. За рулём Mitsubishi быў першы сакратар пасольства Беларусі ў Літве.

У выніку дарожна-транспартнага здарэння вадзіцель мінівэна і яго шасцігадовы сын атрымалі шматлікія траўмы і былі шпіталізаваныя ў бальніцу. Цяпер па факце ДТЗ праводзіцца разбор.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?