Маштабная акцыя пратэсту вылілася ў беспарадкі. Як паведамляе Assоcited Press, невялікая група агрэсіўна настроеных дэманстрантаў аддзялілася ад асноўнай масы, пачала разбіваць вітрыны крам, падпальваць аўтамабілі і нападаць на службовыя машыны рэпарцёраў Sky Italia.
«Людзі ў Еўропе: уздымайцеся!» — абвяшчаюць лозунгі.
Некаторыя мірна настроеныя дэманстранты паспрабавалі уціхамірыць агрэсіўных пратэстоўцаў, сталі кідаць у іх бутэлькі. Частка ўдзельнікаў акцыі пасля пачатку беспарадкаў разбеглася па дамах.
Акцыі пратэсту супраць палітыкі ўладаў запланаваныя на суботу ў многіх краінах, у тым ліку Канадзе, ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі, Аўстраліі.
Эканоміка Італіі цяпер знаходзіцца не ў самым лепшым становішчы. Міжнародныя агенцтвы працягваюць зніжаць рэйтынгі краіны.
Нягледзячы на крызіс, напярэдадні ўрад Сільвіа Берлусконі атрымаў вотум даверу ад парламента.