З 16 кастрычніка зноў павышаюцца цэны на аўтамабільнае паліва. Гэтым разам на 3% даражэе бензін і на 5% — дызельнае паліва, якое па кошце зраўняецца з 95-м.

Адпаведнае рашэнне канцэрна «Белнафтахім» паступіла ў суботу на запраўкі, паведамілі на некалькіх АЗС.

Апошняе павышэнне коштаў на паліва было ўсяго два тыдні таму. 1 кастрычніка бензін і салярка падаражэлі ў сярэднім на 5%. Увогуле за год кошты на паліва павялічваюцца 9-ы раз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?