За першыя два тыдні кастрычніка сярэдні курс наяўнага долара ЗША ў беларускіх камерцыйных банках вырас на 20,4% (з 7.604 да 9.155 рублёў), сведчыць пастаянны маніторынг каціровак.
Пры гэтым курс куплі долара павысіўся на 18,7% (з 7.484 да 8.882 рублёў), продажу — на 22,1% (з 7.724 да 9.428).
З 1 па 7 кастрычніка сярэдні курс павялічыўся на 5,1%(купля — на 4,8%, продаж — на 5,3%), з 8 па 14 кастрычніка — на 14,6% (купля — на 13,2%, продаж — на 15,9%).
14 кастрычніка, пасля спынення росту курсу долара на дадатковай гандлёвай сесіі БВФБ (зафіксаваны на папярэдняй адзнацы 9.010 рублёў), сярэдні курс наяўнага долара знізіўся на 1% (з 9.244,5 да 9.155), курс куплі — на 1,1% (з 8.977 да 8.882), продажу — на 0,9% (з 9.512 да 9.428).
Максімальны курс куплі вырас за два тыдні з 7.600 да 9.100 рублёў, мінімальны — з 6.900 да 8.600; мінімальны курс продажу — з 7.640 да 9.150, максімальны — з 8.150 да 10.300.
Розніца паміж сярэднімі курсамі куплі і продажу павялічылася з 240 рублёў (3,2%) да 546 (6,1%). З 11 кастрычніка маржа расце штодзень. За чатыры дні яна павялічылася ў 2 разы (з 277 рублёў).
Курс долара на дадатковай сесіі павысіўся за два тыдні месяца на 18,1%(з 7.630 да 9.010 рублёў). З 1 па 7 кастрычніка рост склаў 3,8% (да 7.920), з 8 па 15 кастрычніка — 13,8%. На асноўнай сесіі БВФБ долар падаражэў на 1,5% (з 5.640 да 5.725). У першы тыдзень быў зафіксаваны рост на 2,1% (да 5.758), у другі — зніжэнне на 0,6%, што звязана з дасягненнем курсам валютнага кошыка (долар, еўра, расійскі рубель) верхняй мяжы калідора (12%). Нацбанк панізіў долар у сувязі з умацаваннем еўра і расійскага рубля да гэтай валюты на замежных пляцоўках. Рашэнне аб адмене калідора або яго пашырэнні афіцыйна не прынята.
14 кастрычніка банк «Норвік» прапаноўваў амерыканскую валюту паСамы дарагі долар за беларскія рублі ў банках Латвіі.