«Курс долара сёння адхіліўся ад значэння 14 верасня на 4% з невялікім, — сказаў Надольны 15 кастрычніка ў каментарыі тэлеканалу СТВ. — Гэта нармальныя ваганні. Для сусветнага рынку рэзервовых валют таксама характэрны ваганні: яны даходзяць да 10–12%, часам — да 15%. Таму нічога тут страшнага няма.

З такой жа ўпэўненасцю курс можа павярнуцца і назад».

Паводле слоў Надольнага, пасля аб’яднання асноўнай і дадатковай сесій з’явіцца дадатковая прапанова на рынку, прадыктаваная экспарцёрамі, «якія пакуль прытрымліваюць валюту».

Як паведамлялася раней, аб’яднанне асноўнай сесіі на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ), на якой валюта прадаецца пад імпарт энергарэсурсаў і медыкаментаў,

з дадатковай гандлёвай сесіяй павінна адбыцца 20 кастрычніка.
Пра гэта ў суботу, 15 кастрычніка, паведаміў віцэ-прэм’ер Сяргей Румас.

«Урад сумесна з Нацбанкам прыняў рашэнне аб тым, што з 20 кастрычніка таргі на біржы будуць ажыццяўляцца ў межах адной сесіі. На адзінай гандлёвай сесіі — гэтак жа, як цяпер на дадатковай — будзе гнуткае курсаўтварэнне, у залежнасці ад попыту і прапановы. Тая валатыльнасць, якая існуе сёння на дадатковай сесіі, гаворыць аб тым, што ўрад і Нацбанк даюць курсу знайсці тое раўнаважнае значэнне, пры якім попыт і прапанова будуць роўныя, каб экспарцёрам было цікава прадаваць валюту, а імпарцёрам — купляць. Гэтак жа і насельніцтва: каб валютныя касы банкаў і абменныя пункты працавалі на абароце. Гэта значыць, ні ў якой ступені сёння дзяржава не будзе адміністрацыйна ўмешвацца ў курсаўтварэнне, вызначаючы курс на нейкім узроўні адміністрацыйна», — запэўніў Румас.

За першы месяц працы дадатковай сесіі на БВФБ розніца паміж курсамі долара вырасла з 3.245 да 3.285 рублёў. Першая дадатковая сесія адбылася 14 верасня, тады курс долара быў зафіксаваны на адзнацы 8.600 рублёў. На асноўнай сесіі ў гэты дзень каціроўка амерыканскай валюты склала 5.355 рублёў. У адносным выражэнні розніца паміж курсамі была роўная 60,6%. 14 кастрычніка курс долара на дадатковай сесіі склаў 9.010 рублёў, на асноўнай — 5.725 рублёў; розніца — 57,4%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?