Славакія выводзіць свой вайсковы кантынґент з Іраку, паведаміла агенцыя Associated Press. Пра гэта заявіў на прэсавай канфэрэнцыі па мясцовым радыё прэм’ер‑міністар Славакіі Робэрт Фіца.
Агулам у Іраку знаходзіліся каля 100 славацкіх вайскоўцаў, яны былі расквартараваныя каля гораду Эль‑Хіла й займаліся разьмінаваньнем. Цяпер большасьць зь іх знаходзяцца ў Кувэйце. Найбліжэйшым часам вайскоўцы будуць адпраўленыя на радзіму.
У Іраку загінулі чацьвёра славацкіх вайскоўцаў.
Фота TASR