Беларускі тэнісіст Максім Мірны і канадзец Даніэль Нестар сталі пераможцамі парнага разраду на буйным турніры ў кітайскім Шанхаі (прызавы фонд - $3,2 млн.).

У фінальным матчы беларуска-канадскі дуэт, пасеяны пад другім нумарам, узяў верх над інтэрнацыянальнай парай Ненад Жымонжыч (Сербія) - Мішэль Ладра (Францыя) - 3:6, 6:1, 12:10. Пераможцы парнага разраду падзялілі паміж сабой прызавую суму $192 тыс. Чэк на суму $620 тыс. атрымаў трыумфатар адзіночнага разраду брытанец Эндзі Марэй (3-і нумар сусветнага рэйтынгу), які перамог у вырашальным паядынку іспанца Давіда Ферэра (5) - 7:5, 6:4.

Гэта 40-ы тытул беларуса ў парным разрадзе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?