На гэтых выхадных мінскія студэнты прыбралі і пачысцілі могілкі ў Плябані (Маладзечанскі раён). Яны штогод гэта робяць. Дзякуем ім за гэта.
У нас у вёсцы жывуць людзі збольшага старэйшыя, і мы самі не даём рады. У нас на могілках пахаваны пяць паўстанцаў-каліноўцаў. Іх пахаванне ў свой час адкрылі гісторык Міхась Чарняўскі і Зянон Пазняк, які тады быў яшчэ археолагам.
Каб даехаць да Плябані ад Мінска, трэба мінскай электрычкай ехаць да станцыі Ласі.