Што звязвае Вільгельма Заваёўніка, Чарлза Дыкенса, ААН і звычайнага чалавека на лонданскай вуліцы?
Францыя заўсёды ганарылася тым, што прынесла цывілізацыю непакорлівым брытам. І сапраўды, менавіта француз нанёс першы ўдар практыцы смяротнага пакарання ў Брытаніі.
Неўзабаве пасля заваявання Брытанскіх выспаў Вільгельм Заваёўнік адмяніў гэтае пакаранне. Уплыў караля Вільгельма быў такім вялікім і ўсёахопным, што і да сёння паўсюдна праяўляецца ў Вялікабрытаніі: у нашай юрыдычнай сістэме, у той неверагодным архітэктурнай спадчыне, якую ён пакінуў пасля сябе, і нават у нашым ландшафце. На жаль, гэтае натхняльнае пачынанне не было падтрыманае яго сынам, Вільгельмам Руфусам, які зноў увёў смяротнае пакаранне.
Некалькіх наступных стагоддзяў сітуацыя асабліва не змянялася, пакуль у канцы XVIII ст. цэлы шэраг парламентарыяў не пачаў надаваць гэтаму пытанню асаблівую ўвагу. Сэр Уільям Мерэдыт, сэр Сэмюэл Ромілі і сэр Джэймс Макінтош сыгралі асноўную ролю ў тым, што пытанне пра смяротнае пакаранне пачало актыўна абмяркоўвацца ў Парламенце.
Вынікам гэтых дэбатаў стала паступовае, але няўхільнае памяншэнне колькасці злачынстваў, за якія каралі смерцю.
З пачатку ХІХ стагоддзя кампанія за адмену смяротнага пакарання (або прынамсі за тое, каб зрабіць яе больш «цывілізаванай») выйшла за сцены Парламента. У ёй узялі ўдзел і прыватныя асобы — такія, як слуп брытанскай літаратуры таго часу Чарлз Дыкенс, а таксама лабісцкія групы, напрыклад, рэлігійны рух квакераў.
Барацьба разгарэлася з новай сілай неўзабаве пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, калі міжнародная супольнасць у асобе ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека,у якой прызнаваліся «годнасць, уласцівая ўсім членам чалавечай сям’і, і іх роўныя і неад’емныя правы». Палата абшчын (ніжняя палата брытанскага парламента) зрабіла некалькі спробаў увесці мараторый або адмяніць смяротнае пакаранне, але ўсе яны былі заблакаваныя Палатай лордаў (верхняй палатай парламента).
З пачатку
Людзі задаваліся пытаннямі: ці мае наогул грамадства права пазбаўляць жыцця? Ці можа пакаранне быць гуманным — як для асуджанага, так і для ката? Ці неабходна захоўваць смяротнае пакаранне ў грамадстве з невысокім узроўнем забойстваў? Ці перадухіляе наяўнасць смяротнага пакарання злачынства?
І, нарэшце, у 1969 годзе «гучны ўхвальны вокліч пракаціўся па Палаце абшчын» — як напісала адна з газет — калі, пасля сямі гадзінаў дэбатаў, брытанскі парламент адмяніў смяротнае пакаранне.
Такім чынам, цягам гэтага доўгага шляху адбыўся зрух ад намаганняў зрабіць пакаранне больш «цывілізаваным» да маральнага боку смяротнага пакарання і такіх практычных пытанняў, як тое, ці можа наогул
Некаторыя могуць задацца пытаннем, чаму адна з найстарэйшых дэмакратый у свеце ніколі не праводзіла рэферэндум па гэтым пытанні.Рэферэндумы ў Вялікабрытаніі наогул праводзяцца вельмі рэдка. Калі людзі выбіраюць сваіх дэпутатаў у Парламент, маецца на ўвазе, што яны такім чынам выказваюць давер сваім прадстаўнікам і іх здольнасці найлепшым чынам прадстаўляць інтарэсы сваіх выбаршчыкаў — не губляючы пры гэтым з выгляду інтарэсы краіны ў цэлым.
Ад вялікага караля да парламентарыяў, ад самых першых грамадскіх арганізацый да простых людзей на вуліцах — вось шлях даўжынёй у тысячу гадоў, вынікам якога стала адмена смяротнага пакарання ў Вялікабрытаніі.
Розмары Томас, амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі