Акцыі японскай кампаніі Olympus, якая спецыялізуецца на вытворчасці фотаапаратаў і фотатэхнікі, упалі на 22% на Такійскай біржы ў панядзелак пасля адстаўкі прэзідэнта кампаніі, брытанца Майкла Вудфарда,які пазбавіўся пасады праз «няздольнасць да ўспрымання карпаратыўнай культуры японскай кампаніі», паведамляе
Каштоўныя паперы Olympus падаюць ужо другі дзень: у мінулую пятніцу яны страцілі яшчэ 18%. Такім чынам, каціроўкі кампаніі ўпалі да мінімуму з 1974 года.
«Майкл Вудфард занадта адрозніваўся ад астатніх удзельнікаў нашай кіроўнай каманды, асабліва ў пытаннях карпаратыўнага кіравання, і ён пачаў ствараць шмат праблем падчас прыняцця важных рашэнняў», — заявілі ў кампаніі ў дзень звальнення брытанца.
0
0
0
0
0
0