photo.bymedia.ne

photo.bymedia.ne

З пасады ў Гродне Саўчанка сышоў яшчэ летась у студзені, аднак увесь гэты час пра яго лёс не было навінаў.

Саўчанка сыходзіў са скандаламі. Крымінальныя справы былі заведзеныя на многіх гродзенскіх чыноўнікаў. Напрыклад, начальніка міліцыі генерала Генадзя Хацько, старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Аркадзя Карпуця. Неаднаразова чуліся абвінавачванні ў карупцыі ў кумаўстве.

Самай распаўсюджанай версіяй было, што па адстаўцы Саўчанка займаецца папраўкай здарояў, хаця былі самыя розныя чуткі.

«Уладзімір Саўчанка вельмі балюча рэагаваў на крытыку (не ад прэзідэнта, іншых), выжываў непажаданых яму кіраўнікоў. Але самае галоўнае — страціў пачуццё адказнасці за даручаны ўчастак працы», — так казаў пра Гродзенскага чыноўніка Лукашэнка.
За час кіравання ў аблвыканкаме Саўчанка адзначыўся разбурэннем гістарычнага цэнтру Гродна, а таксама крымінальнай справай супраць Мікалая Аўтуховіча. Першапачаткова лічылася, што ваўкавыскі прадпрымальнік рыхтаваў тэракт супраць «губернатара». Але на судзе такое абвінавачванне было знятае.
Агракамбінат «Мачулішчы» адзін з найбуйнейшых у краіне. У яго склад уваходзіць дзесяць сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, у тым ліку ААТ «Александрыйскае» ў Шклоўскім раёне (радзіма Аляксандра Лукашэнкі).

За аб’яднаннем замацавана 87 тысяч гектараў зямлі ва ўсіх абласцях краіны. «Мачулішчы» з’яўляюцца падшэфнай гаспадаркай Нацбанка.

Цікава, што адзін з папярэдніх кіраўнікоў агракамбіната Аляксандр Ракевіч быў асуджаны на тры з паловай гады зняволення за карупцыю. Цяпер крэсла гендырэктара заняў Саўчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?